З гісторыі ўстановы
У ліпені 1987 года ў вёсцы Бародзічы пачаў працаваць дзіцячы сад калгаса імя Леніна. Будынак размяшчаўся па вуліцы Піянерская ( цяпер – магазін “Прадукты”). У снежні 1989 года адкрыўся новы дзіцячы сад “ Каласок”, які размясціўся ў сучасным будынку па вуліцы Піянерская, 14. Ва ўстанове працавала 6 груп рознага ўзросту, якія наведвалі 84 выхаванцы, дзейнічаў басейн, спартыўная зала, музычныая зала.
Працоўны калектыў налічваў 16 педагагічных работнікаў і 14 чалавек абслугоўваючага персаналу. Пасаду загадчыцы дзіцячага сада займала Чарнецкая Леакадзія Браніславаўна
У 1991 годзе дзіцячы сад “ Каласок” прымаў удзел у выставе ВДНГ
“Пераемнасць у рабоце дзіцячага сада і школы” і загадчыца Чарнецкая Леакадзія Браніславаўна была ўзнагароджана сярэбраным медалём ВДНГ.
У 1993 годзе ў Беларусі прайшоў конкурс на лепшую сельскую дашкольную ўстанову. Калектыў дзіцячага сада быў узнагароджаны Дыпломам 1 ступені Міністэрства адукацыі БССР.
У 1994 годзе дзіцячы сад “Каласок” быў перададзены на баланс Зэльвенскага пасялковага савета.
З 1997 па 2006 год пасаду загадчыцы займала Рогава Жана Васільеўна.
У 1999 годзе дзіцячы сад былў перададзены на баланс Зэльвенскага аддзела адукацыі.
З 2006 года ў выніку рэарганізацыі ўстаноў функцыяніруе Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Бародзіцкі дзіцячы сад-пачатковая школа”. Дырэктарам установы з’яўляецца Валадзько Ірына Сыктусаўна.
За гады існавання новай установы калектыў неаднаразова займаў прызавыя месцы ў раённых і абласных конкурсах.
Будынак навучальнай установы - тыпавы, агульная карысная плошча - 613,3 кв.м. Ва ўстанове адукацыі маецца прыстасаванае памяшканне для заняткаў фізічнай культурай і спортам (63,7 кв. м), басейн з плошчай люстэрка вады (23 кв. м), сталовая (36 месцаў), музычная зала, бібліятэка, стадыён.
У 2021/2022 навучальным годзе ва ўстанове адукацыі навучаецца 34 навучэнцы ў I-IV класах, выхаванца ў 4 групах дзіцячага сада.
Працоўны калектыў налічвае 35 чалавек, з іх 19 педагогаў.
З 1 кастрычніка 2020 года ўстанову ўзначальвае Бутакова Таццяна Антонаўна.
Павышэнне якасці адукацыі і выхавання навучэнцаў - прыярытэтны накірунак дзейнасці педагагічнага калектыву ўстановы.
Установа забяспечвае пераемнасць паміж дашкольнай і пачатковай адукацыяй, стварае спрыяльныя ўмовы для хуткай адаптацыі дзяцей пры пераходзе з адной ступені навучання на іншую, ахову і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя дзяцей.