История, традиции, достижения

З гісторыі  ўстановы

У ліпені 1987 года ў вёсцы Бародзічы пачаў працаваць дзіцячы сад калгаса імя Леніна. Будынак размяшчаўся па вуліцы Піянерская ( цяпер – магазін “Прадукты”). У снежні 1989 года адкрыўся новы дзіцячы сад “ Каласок”, які размясціўся ў сучасным будынку па вуліцы Піянерская, 14. Ва ўстанове працавала 6 груп рознага ўзросту, якія наведвалі 84 выхаванцы, дзейнічаў басейн, спартыўная зала, музычныая зала.

Працоўны калектыў налічваў 16 педагагічных работнікаў і 14 чалавек абслугоўваючага персаналу. Пасаду загадчыцы дзіцячага сада займала Чарнецкая Леакадзія Браніславаўна

У 1991 годзе дзіцячы сад “ Каласок” прымаў удзел у выставе ВДНГ

“Пераемнасць у рабоце дзіцячага сада і школы” і загадчыца Чарнецкая Леакадзія Браніславаўна была ўзнагароджана сярэбраным медалём ВДНГ.

У 1993 годзе ў Беларусі прайшоў конкурс на лепшую сельскую дашкольную ўстанову. Калектыў дзіцячага сада быў узнагароджаны Дыпломам 1 ступені Міністэрства адукацыі БССР.

У 1994 годзе дзіцячы сад “Каласок” быў перададзены на баланс Зэльвенскага пасялковага савета.

З 1997 па 2006 год пасаду загадчыцы займала Рогава Жана Васільеўна.

У 1999 годзе дзіцячы сад былў перададзены на баланс Зэльвенскага аддзела адукацыі.

З 2006 года ў выніку рэарганізацыі ўстаноў функцыяніруе Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Бародзіцкі дзіцячы сад-пачатковая школа”. Дырэктарам установы з’яўляецца Валадзько Ірына Сыктусаўна.

За гады існавання новай установы калектыў неаднаразова займаў прызавыя месцы ў раённых і абласных конкурсах.

Будынак навучальнай  установы - тыпавы, агульная карысная плошча - 613,3 кв.м. Ва ўстанове адукацыі маецца прыстасаванае памяшканне для заняткаў фізічнай культурай і спортам  (63,7 кв. м), басейн з плошчай люстэрка вады (23 кв. м), сталовая (36 месцаў), музычная зала, бібліятэка, стадыён.

У 2021/2022 навучальным годзе ва ўстанове адукацыі  навучаецца 34 навучэнцы ў I-IV класах, выхаванца ў 4 групах дзіцячага сада.

Працоўны калектыў налічвае 35 чалавек, з іх 19 педагогаў.

З 1 кастрычніка 2020 года ўстанову ўзначальвае Бутакова Таццяна Антонаўна.

Павышэнне якасці адукацыі і выхавання навучэнцаў - прыярытэтны накірунак дзейнасці педагагічнага калектыву ўстановы.

Установа забяспечвае пераемнасць паміж дашкольнай і пачатковай адукацыяй, стварае спрыяльныя ўмовы для хуткай адаптацыі дзяцей пры пераходзе з адной ступені навучання на іншую, ахову і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя дзяцей.

Гімн установы

словы В.С. Ляскевіч

У далечыні ад шумных гарадоў,

Ад гукаў неўгамоннай аўтастрады

Паміж лугоў, сцяжынак і палёў

Ёсць месца, дзе ўсім дзецям рады.

------------------------------------------

Прыпеў.

Бародзіцкі сад і школа

  Жыве тут народ вясёлы,

Тут вучацца і сябруюць,

     Гуляюць, пяюць, малююць.

--------------------------------------------

Для кожнага занятак па душы,

Майструй, чытай, ляпі і нават плавай.

Сябруюць вучні тут і малышы.

Утульны дом свой яны песняй славяць

-----------------------------------------------

Прыпеў.

------------------------------------------------

Мінае год за годам усё хутчэй.

Дарослымі становяцца ўсе дзеці,

І сустракае новых малышэй

Той дом, якому сонца ярка свеціць.

-------------------------------------------------

Прыпеў.

поделиться в: